SOPDS
SIMPLE OPDS CATALOG
Жизнь должна быть наполнена книгами, которые наполнены жизнью.
Подтвердите удаление книги с Вашей книжной полки.

Удалить    Отмена

Ператвораныя ў попел     
Название книги: Ператвораныя ў попел
Авторы: Мудроў Вінцэсь
Жанры: prose_contemporary
Файл: fb2-582000-585999.zip/585115.fb2
Размер файла: 482,0 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам

КНИЖНАЯ ПОЛКА
Книжная полка доступна только в режиме работы SimpleOPDS Catalog со включенной авторизацией пользователей.
СТАТИСТИКА

Этот каталог содержит: 531698 книг, 146788 авторов, 798 жанров и 44303 серий.

Дата последнего сканирования: 16 июля 2025 г. 12:09

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Презумпция виновности

Ироническая детективная история о молодом следователе с богатым воображением. Инопланетяне, нанороботы, коварные олигархи и даже мировое правительство становятся на пути у детектива, но горячее сердце и слегка помутненный рассудок помогают главному герою с легкостью выходить из любой передряги