|
Название книги: Жанчыны ля басейну Авторы: Мудроў Вінцэсь Жанры: prose_contemporary Файл: fb2-582000-585999.zip/585112.fb2 Размер файла: 467,9 КБ Язык: Белорусский |
Читать онлайн |
Скачать: | ||
fb2 | ||
fb2+zip | ||
epub | ||
Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты паветра. Галава будзе зьлёгку кружыцца, і ты, уцяміўшы, дыхаеш паветрам той блаславёнай ночы, міжвольна запаволіш крок, намагаючыся зноў вярнуцца ў зманлівы сьвет мінулага, куды няма вяртаньня. Праз хвілю ты пасьміхнешся і, наставіўшы каўнер балоньні, нетаропка пойдзеш пад шатамі прысадаў, а мірыяды зьнічак будуць падаць і гаснуць у чорным люстры мокрага асфальту. І падумаецца, што адна з тых зьнічак – тваё жыцьцё. Кроны старых каштанаў будуць хаваць ад дажджу, а рэдкія кроплі, якія патрапяць за каўнер, нагадаюць, што твой май даўно мінуў, што на дварэ верасень і што ўсе твае спадзяваньні і мары засталіся недзе там, далёка, за шчыльнай залонай восеньскага дажджу. (Узьлёт і падзеньне Адама Марштрупы, фрагмэнт) |