Перуновага племені дзеці
Як? Чаму? Навошта? Гэтыя пытанні ты, дарагі чытач, не раз задаваў не толькі бацькам, настаўнікам, а і самому сабе. Бо кожны, хто прыйшоў на гэтую зямлю, хоча ведаць — дзеля чаго? Намагаецца зразумець сэнс жыцця і сэнс быцця. У гэтым пошуку сябе і сваіх каранёў важнае значэнне мае вяртанне да духоўнасці, да веры, да нашай хрысціянскай веры, якую шанавалі і абаранялі цягам больш за тысячагоддзе н...