Паэму «Сымон-музыка» называюць скарбніцай беларускай мовы. Яна поўніцца музыкай словаў таленавітага паэта, музыкай, якая ідзе з самых глыбіняў беларускай зямлі.
Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі лаяцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песняра. Пасля смерці дзеда — адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, — Сымон ідзе бл...