|
Название книги: Выбраныя вершы Авторы: Швед Віктар Жанры: poetry Серии: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа No в серии:30 Файл: fb2-621000-624999.zip/623234.fb2 Размер файла: 265,8 КБ Язык: Белорусский |
Читать онлайн |
Скачать: | ||
fb2 | ||
fb2+zip | ||
epub | ||
Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі, абрады, мову і песні? Нешта захавала. Беларускія сяляне могуць яшчэ і паразмаўляць па-беларуску і паспяваць у застоллі свае спрадвечныя песні. А вось моладзь, іх дзеці і ўнукі, амаль не ведае ні сваёй роднай мовы, ні песень. Яна асімілявалася, і ў гэтым ёй памаглі яе бацькі, дзяды і бабулі. У беларусаў няма імунітэту ад асіміляцыі, ад разбурэння свайго нацыянальнага ўкладу жыцця і страты духоўнай спадчыннай культуры. Такімі зрабіў беларусаў на працягу некалькіх апошніх стагоддзяў іх гістарычны лёс. Беларусы ў Польшчы — нацыянальная меншасць, і асіміляцыя тут — з’ява як быццам што заканамерная. (Душа паэта, Я. Міклашэўскі, фрагмант) |
|
Название книги: Мае Айчыны Авторы: Швед Віктар Жанры: poetry Серии: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа No в серии:45 Файл: fb2-621000-624999.zip/623235.fb2 Размер файла: 150,2 КБ Язык: Белорусский |
Читать онлайн |
Скачать: | ||
fb2 | ||
fb2+zip | ||
epub | ||
„Мае Айчыны” — дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора — самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не ведалі ні пра гэтую зямлю, ні пра родную вёску паэта, а толькі прачыталі хаця б адну кніжку яго вершаў — гэтага было б даволі, каб мець уяўленне пра тое, як жыла і жыве Беласточчына, яе беларускае насельніцтва. (Усе дарогі вядуць да Мора, Яўген Міклашэўскі, фрагмэнт) |