|
Название книги: Хвоі гавораць Авторы: Чорны Кузьма Жанры: prose_classic Файл: fb2-463400-467299.zip/467087.fb2 Размер файла: 147,5 КБ Язык: Белорусский |
Читать онлайн |
Скачать: | ||
fb2 | ||
fb2+zip | ||
epub | ||
Смех - часта дзындра* сумных настрояў і сталых думак. Адгэтуль я праводжу раўналежнасці пры маіх разгадках усяго... Сяджу над канавай, гляджу на босыя, каравыя ногі дзядзькі Язэпа і думаю: увесь час ён маўчыць - значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў. Мне важна слухаць яго выказванні аб тым, чым у вострыя моманты жыцця повен ён, я яшчэ ўпэўнены ў тым, што і для яго гэта палёгка, і я думаю так: няхай ён гаворыць аб чым сабе хоча, а я буду з па-за гэтых слоў чуць тое, аб чым ён не гаворыць, аб чым толькі думае... А што яго нешта мучыць, гэта відаць па ім. Што ў яго? Гэта не ёсць мая пустая цікаўнасць, гэта жаданне блізасці з гэтым чалавекам |