SOPDS
SIMPLE OPDS CATALOG
Жизнь должна быть наполнена книгами, которые наполнены жизнью.
Подтвердите удаление книги с Вашей книжной полки.

Удалить    Отмена

Адвечны покліч Радзімы     
Название книги: Адвечны покліч Радзімы
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: prose_contemporary, prose_history, child_prose, sci_history, sci_culture
Серии: Сем цудаў Беларусі
No в серии:5
Файл: fb2-480000-484999.zip/484570.fb2
Размер файла: 99,8 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця. А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль яны ўяўляюцца яркапраменнымі маячкамі, што пазначаюць шлях з мінулага ў будучае, яднаюць дзень учарашні з днём сённяшнім. Гэтаксама яднаюць нашу гісторыю з сучаснасцю выдатныя помнікі архітэктуры, духоўныя здабыткі продкаў, унітаваныя ў агульнаеўрапейскі кантэкст беларускія з’явы і падзеі, выдатныя постаці рупліўцаў-папярэднікаў. Пасеяная імі ніўка сёння шчодра каласіцца умалотным ураджаем. Разгарні кнігу і ты пераканаешся ў справядлівасці гэтага. Цягам пяці стагоддзяў узвышае людскі дух цудатворны Мінскі абраз Божай Маці. Прамудрасцю Боскай асвятляе беларускі шлях Полацкая Сафійка. Згублены ў часе крыж Льва Сапегі праменіцца не толькі святасцю, а і душэўнай шчырасцю і шчодрасцю яго стваральніка і фундатара. Дагэтуль уражвае праніклівай мудрасцю і ўсебаковай дасведчанасцю беларускі паэт-лацініст Мікола Гусоўскі, аўтар выдатнай паэмы-хваласпеву ў гонар Вітаўта Вялікага “Песня пра зубра”. Адзін з вядомых і ўплывовых у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай магнацкі род Радзівілаў здзіўляў свет не толькі сваімі дабрадзейнымі справамі, а і не менш знанымі дзівацтвамі і штукарствамі. Апантаны паслядоўнік навуковых ідэй італьянскага мастака Ленарда да Вінчы беларус Казімір Чарноўскі нават у вусцішных камерах-адзіночках царскіх турмаў здолеў стварыць праект першай у Расіі падводнай лодкі. Нястомным сэрцам б’ецца на падобным на кляновы лісток беларускім абшары самае загадкавае і гаючае возера Нарач. Пра гэтыя залацінкі-цуды роднай Беларусі наш расказ. Ён дапаможа табе прасвятліцца ісцінай, зразумець мудрую велічнасць спраў і дзеяў нашых улюбёных у сваю зямлю і жыццё продкаў. Прыслухайся да парады нашага вядомага паэта Міхася Стральцова і

За наміткай гісторыі     
Название книги: За наміткай гісторыі
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: sci_history, science, prose_contemporary, religion_rel, child_prose
Серии: Сем цудаў Беларусі
No в серии:6
Файл: fb2-480000-484999.zip/483304.fb2
Размер файла: 92,6 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Тваё падарожжа па найбольш яркіх адметнасцях беларускага краю працягваецца. З кожным новым дакрананнем да пульсуючага нерва гісторыі ты адчуваеш, якое багатае, напружанае і разнастайнае жыццё кіпела некалі на нашай зямлі. Як дбайна і гаспадарліва імкнуліся ўладкаваць яе нашы продкі. І як беражліва захоўваюць плён іхняй працы і шчыравання сённяшнія беларусы. Вось так ад пакалення да пакалення і прадзецца пуцяводная нітка Арыядны. А прадзіва гэтага хопіць і табе. Бо гістарычная пераемнасць і непарыўнасць з’яўляюцца залогам новых плённых дзён для роднай Беларусі. Гэтым разам табе прапануецца праз чароўныя акуляры часу зазірнуць за больш чым двухмільённагадовую намітку гісторыі. Пазнаёміцца з выбітнымі і неардынарнымі постацямі, якіх нарадзіла беларуская зямля. Падзівіцца на захаваныя часам і людской дбайнасцю архітэктурныя помнікі, што сведчаць аб высокім майстэрстве беларускіх дойлідаў. Удыхнуць жыццядайны водар малельных храмаў, атуленых спагадлівасцю і спрыяннем цудатворных абразоў. Адчуць цяпло рук і сэрцабіццё перапісчыкаў кніг. Зрабіць падарожжа ў прасторы і часе, пабываць там, куды завяла беларусаў спрадвечная рупнасць, цікаўнасць і неабыякавасць. Старонкі кнігі пазнаёмяць цябе з самай старажытнай рукапіснай кнігай – Тураўскім Евангеллем, з нечаканай і нязвыклай для манастыра гістарычнай і мастацкай знаходкай – Аршанскай кальчугай-байданай. Ты даведаешся, што марская гісторыя Беларусі звязана не толькі з легендарным Морам Герадота. Была яшчэ і рэальная Крычаўская суднаверф, дзе будавалі караблі для расійскага флоту. Постаці першага дыпламата з беларускай зямлі Іосіфа Гашкевіча, які сваім талентам скарыў непрыступную для чужаземцаў Японію, і апантанага даследчыка казахстанскіх стэпаў, прататыпа аднаго з герояў паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды” Адольфа Янушкевіча выведуць цябе далёка за межы Беларусі. Ты даведаешся, чаму нашы продкі будавалі храмы як цытадэлі, калі зірнеш на архітэктурны воблік Маламажэйкаўскай царквы-крэпасці. Разам з першанасельнікамі беларускай зямлі можаш адчуць усю небяспеку палявання на дагістарычных мамантаў. Ты гатовы? Тады – посах у рукі і наперад па дарогах і сцежках у займальнае падарожжа па родным краі. А з сабой захапі і гэтую кніжку. Яна паспрыяе табе быць больш дасведчаным і вопытным падарожнікам. Можаш браць яе разам з іншымі кнігамі серыі “Сем цудаў Беларусі” і на школьныя ўрокі. Глыбокія веды і выдатныя ацэнкі будуць справядлівай кампенсацыяй за тваю няўрымслівасць і цікаўнасць

Званы Нямігі     
Название книги: Званы Нямігі
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: sci_history, prose_contemporary, child_prose, religion_rel
Серии: Сем цудаў Беларусі
No в серии:3
Файл: fb2-480000-484999.zip/483308.fb2
Размер файла: 102,3 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую моц, захоплівае ўсё больш цікаўных. Чуйнае сэрца неабыякавага сучасніка, як тонкі камертон, адэкватна рэагуе на тое, што ціхім пошумам і буйным ветрам у пакручастых вірах гістарычнай далечы выспельвала сённяшні дзень Беларусі. Званы далёкай Нямігі, як і голас ссівелых летапісных замкаў, што былі некалі гняздоўямі беларускай славы, праз стагоддзі вечнасці далятаюць да нас, поклічным памкненнем абуджаюць душу, варушаць прысак памяці. Прыслухайся, і ты адчуеш, сэрцам зразумееш іхнюю жыццядайную і жыватворную сілу. Людскімі лёсамі і жыццём выпрабаваная моц цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці. Несмяртоная слава і мужнасць абаронцаў гераічнай Брэсцкай крэпасці. Трапяткое марыва стройнай Камянецкай вежы, якая грамнічнай свечкай аберагае мір і спакой на нашай зямлі. Слаўная перліна беларускага дойлідства – Мірскі замак. Павучальная пацешнасць экзатычных выхаванцаў Смаргонскай мядзведжай акадэміі. Незвычайныя памяткі татарскай пісьменнасці на беларускай мове – Кітабы. Пра ўсё гэта пойдзе гаворка на старонках кнігі. Чытаючы яе, згадвай словы нашага несмяротнага Янкі Купалы: І гэты напамінак, як і званы летапіснай Нямігі, дапаможа табе зразумець, што: Завецца дарагім і родным, непаўторным і адзіным словам – Беларусь

Перуновага племені дзеці     
Название книги: Перуновага племені дзеці
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: prose_contemporary, sci_culture, child_prose, science
Серии: Сем цудаў Беларусі
No в серии:7
Файл: fb2-480000-484999.zip/484617.fb2
Размер файла: 96,7 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Як? Чаму? Навошта? Гэтыя пытанні ты, дарагі чытач, не раз задаваў не толькі бацькам, настаўнікам, а і самому сабе. Бо кожны, хто прыйшоў на гэтую зямлю, хоча ведаць — дзеля чаго? Намагаецца зразумець сэнс жыцця і сэнс быцця. У гэтым пошуку сябе і сваіх каранёў важнае значэнне мае вяртанне да духоўнасці, да веры, да нашай хрысціянскай веры, якую шанавалі і абаранялі цягам больш за тысячагоддзе насельнікі зямлі беларускай. З гэтай верай ствараюць свой заўтрашні дзень і сённяшнія беларусы. Але ж наш гістарычны шлях увабраў і тое, што было даўней — яшчэ да хрысціянства. Шмат стагоддзяў існавала язычніцтва, людзі шукалі магчымасць гарманічна жыць з прыродай і ў самой прыродзе. Пакланяліся сонцу, вадзе, зямлі, лесу, небу — усяму таму, ад чаго залежала іхняе жыццё, праца земляроба, што магло зрабіць чалавека багатым і шчаслівым. Сёння шмат з таго даўняга стала міфамі, легендамі, захоўваецца ў якасці народных звычаяў і свят

Прыгоды Віруса Шкодзі     
Название книги: Прыгоды Віруса Шкодзі
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: prose_contemporary, child_prose
Серии: Казкі ХХІ стагоддзя
No в серии:0
Файл: fb2-480000-484999.zip/484569.fb2
Размер файла: 104,8 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай

Прыгоды памаўзлівай Рыскі     
Название книги: Прыгоды памаўзлівай Рыскі
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: prose_contemporary, child_verse
Файл: fb2-480000-484999.zip/484613.fb2
Размер файла: 101,2 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца нават небяспечнымі для жыцця. Разам з нястомнай на выдумкі Рыскай вы адчуеце вастрыню яе дзівосных авантур не толькі на яе беларускай радзіме, але і пабываеце за мяжой, дзе неўтаймоўная Рысчына цікаўнасць завяршаецца трагічна…

Раскіданае гняздо крывіцкай славы     
Название книги: Раскіданае гняздо крывіцкай славы
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: prose_history
Файл: fb2-495000-500999.zip/498668.fb2
Размер файла: 440,9 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці іхніх стваральнікаў, пра ваенную здатнасць іхніх абаронцаў, пра густы іхніх гаспадароў. Вядома, у кнізе ўсё гэта падаецца толькі ў той ступені, што мае дачыненне да Крэўскага замка і яго славутых насельнікаў. А з гісторыяй Крэўскага замка звязаны лёсы вялікіх князёў літоўскіх Альгерда, Ягайлы, Вітаўта, Кейстута, імёны іншых гістарычных асобаў. У другой частцы кнігі падаецца хроніка Ягайлавага часу -- багаты і цікавы дакументальны матэрыял пра Вялікае княства Літоўскае часу Ягайлы

Расстайны пах асоту     
Название книги: Расстайны пах асоту
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: prose_contemporary
Файл: fb2-615000-617999.zip/617143.fb2
Размер файла: 479,8 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным. Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Славутыя родам сваім     
Название книги: Славутыя родам сваім
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: sci_history, prose_contemporary, child_prose, nonf_biography
Серии: Сем цудаў Беларусі
No в серии:6
Файл: fb2-480000-484999.zip/483312.fb2
Размер файла: 92,6 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Многія праявілі сябе мецэнатамі, падтрымлівалі развіццё навукі, культуры і мастацтва, спрыялі пашырэнню адукацыі сярод простага люду. З іхняга асяроддзя выйшлі таленавітыя мастакі, пісьменнікі, кампазітары. Сярод іх былі вядомыя святары, некаторыя самі далучаны да ліку святых. Значны іх уклад у стварэнне славутых на ўсю Еўропу помнікаў архітэктуры. Напамінкам пра іхнюю магутнасць і дасведчанасць засталіся крэпасці, замкі, палацы, цэрквы, ксцёлы, іншыя выдатныя збудаванні, што дагэтуль захаваліся на нашай зямлі. А яшчэ ў іхніх дварах і маёнтках былі сабраны багатыя бібліятэкі, дзе захоўваліся не толькі каштоўныя рукапісныя і друкаваныя кнігі, але і шматлікія дакументы па гісторыі, унікальныя архівы. Шмат сродкаў і намаганняў укладвалі магнаты ў развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Яны ажыццяўлялі шматлікія карысныя праекты, скарыстоўвалі ў сваіх уладаннях новыя формы арганізацыі працы. Варта, аднак, прызнаць і тое, што няпростымі былі часам іхнія адносіны з падданымі, здаралася, выяўлялі магнаты непатрэбную жорсткасць, занадта захапляліся накапленнем непамерных багаццяў. Аднак у гісторыі яны засталіся найперш сваімі карыснымі справамі. Да буйных магнацкіх родаў належалі Гаштольды, Радзівілы, Кезгайлы, Осцікавічы, Кішкі, Хадкевічы, Валовічы, Агінскія, Алелькавічы, Іллінічы, Глебавічы, Глінскія, Друцкія, Пацы, Сапегі, Тышкевічы, Храптовічы, Чартарыйскія і іншыя. На старонках гэтай кнігі вы сустрэнецеся з прадстаўнікамі толькі сямі з іх

У гасцях у вечнасці     
Название книги: У гасцях у вечнасці
Авторы: Бутэвіч Анатоль
Жанры: sci_history, sci_culture, prose_contemporary, religion_rel, child_prose
Серии: Сем цудаў Беларусі
No в серии:2
Файл: fb2-480000-484999.zip/483305.fb2
Размер файла: 115,9 КБ
Язык: Белорусский
Читать онлайн
Скачать:
fb2
fb2+zip
epub

Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы. А ў моры гэтым пачало тануць тое першаснае і глыбокае, адзінае і магутнае Слова, якое было на пачатку

КНИЖНАЯ ПОЛКА
Книжная полка доступна только в режиме работы SimpleOPDS Catalog со включенной авторизацией пользователей.
СТАТИСТИКА

Этот каталог содержит: 527365 книг, 144791 авторов, 797 жанров и 44097 серий.

Дата последнего сканирования: 26 июня 2025 г. 0:11

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Филокалия. Любовь к Красоте

«...Филокалию я не рассматриваю как книгу... Возможно, это какое-то движение, даже точнее сказать — это Церковная Культура. Та культура, которая единственная имеет право называться Культурой... Филокалия — это Культура Жизни... ...Филокалия на русский язык переводится иногда как любовь к добру. Ошибки нет, по-гречески это означает и добро, и красоту. Но я более склоняюсь к слову красота по множ...