|
Название книги: Зiмовыя сны Авторы: Мудроў Вінцэсь Жанры: prose_contemporary Серии: Бібліятэка часопіса Калосьсе No в серии:0 Файл: fb2-582000-585999.zip/585114.fb2 Размер файла: 279,6 КБ Язык: Белорусский |
Читать онлайн |
Скачать: | ||
fb2 | ||
fb2+zip | ||
epub | ||
У эфіры - нядзельны канцэрт-віншаваньне «Жадаю вам». Васемсот семдзесят дзевяты выпуск, - паведаміў урачысты барытон і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых зьвілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсьці на-гара, падступаў халодны камяк млосьці. Выгаліўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сьліну, камяк адступіў, праваліўся на дно страўніка і растаў там, агідным халадком адбіўшыся пад дыхніцай. - Больш як сорак гадоў адрабіла наша матуля ў родным калгасе. За гэты час яна выгадавала траіх дзяцей, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі праўленьня калгаса, - гукаў аднаканальны «Сож» і кожны зык, што далятаў да вушэй, балюча калоў у скроні. (Рыбалка ў Бычках, фрагмэнт) |