SOPDS
SIMPLE OPDS CATALOG
Life should be filled with books that are filled with life.
Confirm the deletion of the book to your bookshelf.

Delete    Cancel

Булачка     
Book title: Булачка
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Юмористическая проза
File: fb2-597000-598999.zip/598624.fb2
File size: 638.2 KB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

Кнігу склалі лепшыя гумарэскі пісьменніка на трох мовах – беларускай, рускай і украінскай. Як і належыць вясёламу чалавеку, Васіль Ткачоў сам смяецца і пацяшае іншых. Героі ягоных твораў –простыя людзі, якія жывуць сярод нас і трапляюць іншы раз у самыя недарэчныя сітуацыі ці па сваёй волі, ці па віне іншых, але ўзнімаюць добры гумарыстычны настрой усім нам. Чытаючы гэтую кнігу, сумаваць не прыходзіцца. І не толькі, заўважце, беларусам. З творчасцю Васіля Ткачова могуць пазнаёміцца і рускія чытачы, і ўкраінцы, бо гумар сапраўды не мае межаў. Гумарэскі пісьменніка могуць быць выкарыстаны і ў мастацкай самадзейнасці. 

Варона     
Book title: Варона
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Юмористическая проза
File: fb2-597000-598999.zip/598690.fb2
File size: 999.1 KB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя творчасці гэтага пісьменніка, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтую кнігу прозы. Аўтар з сыноўняй любоўю і цеплынёй піша пра людзей, на долю якіх выпалі нялёгкія жыццёвыя выпрабаванні. Героі яго твораў – людзі простыя, на першы погляд сціплыя і нічым непрыкметныя, але калі трэба, яны гатовы пастаяць не толькі за сябе, але выручыць з бяды іншых, падставіць сваё плячо ў цяжкую хвіліну, падаць руку. Васіля Ткачова называюць майстрам сюжэта. Яго творы справядліва карыстаюцца заслужаным поспехам у чытачоў. 

Высокі страх     
Book title: Высокі страх
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Юмористическая проза
File: fb2-597000-598999.zip/598691.fb2
File size: 84.0 KB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць іх рабіць іншых

Вятрак – птушка вольная     
Book title: Вятрак – птушка вольная
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Современная русская и зарубежная проза
File: fb2-597000-598999.zip/598692.fb2
File size: 784.0 KB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 

Канфуз     
Book title: Канфуз
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Современная русская и зарубежная проза
File: fb2-597000-598999.zip/598694.fb2
File size: 48.1 KB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Канфуз” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць чытачам аб такіх сустрэчах

Карасі на пяску     
Book title: Карасі на пяску
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Юмористическая проза
Series: Бібліятэка часопіса “Вожык”
No in Series:0
File: fb2-597000-598999.zip/598623.fb2
File size: 128.1 KB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

З выгляду Васіль Ткачоў надзвычай сур’ёзны і займаецца вельмі сур’ёзнымі справамі – піша п’есы і адначасова кіруе Гомельскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У свае няпоўныя пяцьдзесят Васіль шмат пакалясіў па белым свеце, пабачыў столькі крутых сюжэтаў і характараў, колькі і не снілася дамаседам Шэкспіру і Астроўскаму. І раптам у пераходным этапе ад развітага сацыялізму да неразвітага капіталізму гэты суровы на выгляд чалавек рассмяяўся. І ёсць з чаго. Пачытайце ягоную кніжку – пераканаецеся і, безумоўна, самі ўсміхнецеся. (Вожык) 

Крутыя хлопцы     
Book title: Крутыя хлопцы
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Юмористическая проза
Series: Бібліятэка часопіса “Вожык”
No in Series:0
File: fb2-597000-598999.zip/598695.fb2
File size: 95.3 KB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

Вядомы пісьменнік Васіль Ткачоў нарадзіўся ў вясёлы навагодні дзень 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. Ці не таму і жыве весела, сам умее добра рагатаць і чытачоў ды слухачоў сваіх прымушае. Сапраўды, хочаш не хочаш, а калі чытаеш ці слухаеш яго гумарэскі або глядзіш спектаклі па яго камедыях, то і насмяешся ўволю, і нарагочашся да слёз. Нягледзячы на актыўную творчую працу, адказную работу (кіраўнік Гомельскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў) і грамадскую дзейнасць, В.Ткачоў вельмі часта на крылах смеху завітвае да аматараў дасціпнага мастацкага слова. Тым, каму не давялося пабываць на такіх сустрэчах, пашанцавала зрабіць гэта цяпер. 

Пахвалі пражыты дзень     
Book title: Пахвалі пражыты дзень
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Современная русская и зарубежная проза
File: fb2-597000-598999.zip/598696.fb2
File size: 429.7 KB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем сучаснасці – вось галоўае, што вызначае гэту кнігу

Так і жывём, брат     
Book title: Так і жывём, брат
Authors: Ткачоў Васіль
Genres: Современная русская и зарубежная проза
File: fb2-597000-598999.zip/598698.fb2
File size: 1.4 MB
Language: Белорусский
Read online
Download:
fb2
fb2+zip
epub
mobi

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

BOOKSHELF
Bookshelf is available only SimpleOPDS Catalog mode with activated user authorization.
STATISTICS

This сatalog contains: 537400 books, 149015 authors, 845 genres and 45152 series.

Last collection scan date: Sept. 4, 2025, 12:13 p.m.

RANDOM BOOK

Чакра Кентавра (трилогия)

Ольга Ларионова — автор потрясающего “Леопарда с вершины Килиманджаро”, поэтично-прозаичных “Сказки королей” и “Сонаты моря” — и множества других романов, повестей и рассказов, давно уже составляющих классику отечественной фантастической прозы. Перед вами — великолепная трилогия Ларионовой “Чакра Кентавра”. Трилогия, которая должна была стать всего лишь пародией на “космические оперы” — а стала...