|
Book title: Гісторыя аднаго злачынства Authors: Мудроў Вінцэсь Genres: Современная русская и зарубежная проза Series: Бібліятэка часопіса Маладосьць No in Series:0 File: fb2-582000-585999.zip/585113.fb2 File size: 339.9 KB Language: Белорусский |
Read online |
Download: | ||
fb2 | ||
fb2+zip | ||
epub | ||
mobi | ||
Узьбягаючы па прыступках, Сьцяпан падняў галаву і ўбачыў валасатыя ногі Нінэль Міхайлаўны. Начальніца стаяла на лесьвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі і, мяркуючы па ўсім, некага прабірала. Гадзіньнік паказваў палову адзінаццатай. Каб не сустракацца з начальніцай такім нязручным часам, Сьцяпан зьбег на другі паверх, разгарнуў «Советскую Белоруссию» і, пазіраючы між радкоў, прыслухаўся. -- Пра несуноў матэрыял падрыхтавалі? -- пыталася Нінэль Міхайлаўна пераселым ад курава голасам, і ў адказ ёй пачулася запабежлівае лепятаньне асыстэнткі Барановіч. -- Жук затрымлівае... колькі разоў казала... – лепятала Барановіч, і Сьцяпан, пачуўшы сваё прозьвішча, брыдка вылаяўся. (Міша з прастрэленым вухам, фрагмэнт) |